Беларуская мова

 Дадатковыя заданні


1.                  Выпішы назоўнікі 2-га  скланення.
Заяц,  рамонак, бабуля, сябар, школа, смех, смяльчак, мыш, праца, зайчаня, кветка, пялёстак, радасць, дрэва, салавей, боль,  маланка, снежань, Міша, неба, гусь.
2.      Выпішы назоўнікі 1-га  скланення.
Заяц,  рамонак, бабуля, сябар, школа, смех, смяльчак, мыш, праца, зайчаня, кветка, пялёстак, радасць, дрэва, салавей, боль,  маланка, снежань, Міша, неба, гусь.
3.                  Спішы. Вызнач род  назоўнікаў.
Паветра, кветкі,  гарады, расліны, цяля, жалеза, зоркі, надвор’е, дрэвы, хмары, ноч, сабака, медалі, часопіс, гусь.
4.                  Спішы. Абазнач склон назоўнікаў.
Вавёрка скакала з галінкі на галінку. На зямлю павольна апускаліся сняжынкі. У лясах растуць магутныя дубы. На клумбе бабуля пасадзіла белыя нарцысы. Коцік любіць гуляць з маленькімі клубочкамі.
5.                  Спішы. Назоўнікі ў  дужках пастаў у патрэбным склоне.
Ехалі на (трамвай), кроплі (дождж), пасадзілі ў (агарод),  пад’ехаў да (вакзал), пабегчы па (дарога), намаляваў да (урок),  сябрую з (Таня), скакаў на адной (нага), малюнак (мастак), намаляваў для (матуля), падскочыў ад (радасць), пад’ехалі да (вёска), сумна (дзяўчынка), паказалася з-за (хмара), знайшоў у (лес), на кожнай (галінка), заціснула ў (рука), з вялікай (скорасць), над вадзяной (гладзь), едуць на (конь)..
6.                  Складзі і запішы сказы з прапанаваных слоў, ужываючы выдзеленыя назоўнікі ў патрэбным склоне. Вызнч склон усіх назоўнікаў.

Палянка, на,  цецерукоў, узнялася, чародка, лясной. У, схаваўся,  звярок, холад, і, спалохаўся, норка,  зноў. 

Дыктанты для 4 класа
Жаўрукі
Жаўрукі вяртаюцца на Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Яшчэ кусаецца мароз. Сонца не паспела злізаць снег. А маленькія птушачкі звіняць ужо над полем, над лесам.
Як жа з'явіліся жаўрукі на беларускай зямлі? Пра гэта расказвае паданне.
Добры чараўнік хацеў дапамагчы селяніну пахаць камяністую глебу. Стаў браць ён у рукі каменне і кідаць у неба. Зазвінелі ў паднябессі шэрыя птушачкі. Весялей пацягнуў саху знясілены конь. Упершыню за цэлы дзень усміхнуўся селянін.
А жаўрукі з таго часу гняздзяцца проста на ўзмежку поля. Іх птушанят не заўважыш. Колерам пярынак яны нагадваюць шэрыя каменьчыкі.
(Паводле У. Ягоўдзіка)

Салдацкая крыніца
Ля вёскі Сасноўка салдаты вучыліся ваяваць. Была спёка. Хацелася піць. Адзін салдат ўзяў рыдлёўку і расчысціў крынічку. Другі паглыбіў яе. Крынічка забруіла, напоўнілася да берагоў.
На наступны дзень салдаты прынеслі да крыніцы бярвенцы і зрабілі зруб. Хтосьці сплёў кошык з бяросты і павесіў на алешыне.
Праз тыдзень салдаты паехалі. А што ж крынічка? Яна і зараз пераліваецца тонкімі струменьчыкамі. Каля крынічкі кіпіць жыцце. Палявым мышкам цікава паслухаць яе чароўную музыку. Блакітныя незабудкі зазіраюць у яе люстэрка.
Уся веска п'е ваду з крынічкі. Добрую памяць пакінулі салдаты.
(Паводле В. Хомчанкі)
Бусел
Ходзіць по зялёнай лугавіне бусел. Павольна перастаўляе свае чырвоныя ногі. А дзюбу звесіў уніз, уважліва вывучае глебу.
Гэты сур'ёзны птах з'яўляецца частка беларускага краявіду. З людзьмі ён жыве у дружбе. Гнёзды будуе часта на стрэхах, на дрэвах каля хат. За што народ любіць бусла, лічыць яго добрым суседам чалавека? Бусел назаўсёды стаў сімвалам ціхага, спакойнага, мірнага і шчаслівага жыцця.
(Паводле В. Вольскага)
Першы снег.
          Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі. Раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок было чуваць па ўсім наваколлі. Сыпануў снег. Ён намерыўся легчы ўжо зусім сур' ёзна. Адразу на пяньках, на валунах з' явіліся белыя гурбы. Над маладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка выраслі снежныя шапкі.
Дрэўцы сагнуліся пад цяжарам, прыпалі верхавінкамі да самай зямлі.

Слоўнікавыя словы 

4 клас
Аб’язджаць, апетыт, ахвотна, балерына, берэт, вуліца, гараджане, грымець, да пабачэння, дэлегацыя, ззяць, ледзьве, меншы, памочнік, паштальён, плывец, подпіс, секунда, сёння, тэлеграма, уверсе, улетку, унізе, услых, цвісці, чацвёрты.

  
Беларуская мова дадатковыя заданні
Спішы сказы, устаў прапушчаныя літары.
У нас пры школе ёс…ь са… і агаро…. У са…е і на агаро…е працую…ь дзе…і. Яны паліваю…ь гра…кі і саджаю…ь кве…кі. Дзе…і любя…ь працава…ь.
Перакладзі словы на беларускую мову. Запішы іх.
Дети, красивая, серый, весной, треск, пушистая, родители.
Спішы словы, устаўляючы патрэбныя літары.
Н..чаваць, ц…мней, сц…жынка, г…моніць, тр…шчыць, в…рба, пав…с…леў, з…л…тая, др…ўляны.
Спішы, устаўляючы прапушчаныя літары. У назоўнікаў вызначы лік і род.
У нас на Беларусі многа цікавых і прыгожых абра…аў. А…ін з іх называецца Дзя..ды. Гэта …ень, калі ўсе лю…і з павагай і ў…ячнас…ю ўспамінаю…ь сваіх про…каў. Дзя…ы святкуюцца ў лістапа…е.
Перакладзі словы на беларускую мову і запішы іх.
Отец, спасибо, течёт, убегать, пчела, угощать, дневник, рюкзак, шишка, ёжики.
Устаў прапушчаныя літары. Спішы. Пры спісванні ў канцы сказаў пастаў патрэбныя знакі прыпынку.
А вы ведае…е, хто жыве ў п..ску пад нашым ганкам Ніколі (не) здагадае..еся Старая жаба Чаму старая Ды яна ж многа гадо… там ж…ве.
 Спішы словы, устаўляючы мяккі знак або апостраф.
Дар…я, л…ецца, паштал..ён, пад..езд, вераб…і, сям…я, п…юць, з…явіўся, Іл..я, б…ецца, Мар…я, Анатол…евіч, шампін…ён, Пракоф…еў, міл…ён, аб…ём, сал…ю.
Перакладзі словы на беларускую мову. Запішы іх.
Ульяна, Васильевич, подъехал, зверьё, объём, пиявка, почтальон, Юрьевна, пьют, погода, объявление, воробьи.
Утвары ад назоўнікаў аднакаранёвыя прыметнік і дзеяслоў, абазнач у іх корань.
Радасць, пісьмо, цяпло, сум, зелень, холад, лётчык.
З дадзеных слоў складзі і запішы сказы. У аднакаранёвых словах абазнач корань.
За, вырас, вёскай, лес. Бярозак, у, было, многа, лесе. Ствалы, стройныя, у, бяроз, белыя, маладых. Бярэзніку, у, расло, густым, падбярозавікаў, многа. Сок, вясной, там, бярозавы, збіралі, школьнікі.
Спішы, устаўляючы прапушчаныя літары. У 1 і 5 сказах падкрэслі граматычную аснову.
Даж..ы іду..ь даволі ч…ста. Яны …ёплыя і н…пра…яглыя. Ц..пло і вільга…ь жыватворна …здзейнічаю…ь на рост раслін. Непа…торным водарам настоена паветра. На л…сных п…лянках зацві… чабор.
Складзі і запішы сказы. У прыметнікаў вызначы лік і, калі магчыма, род. У 1 і 4 сказах вызначы часціны мовы.
Ногі, кінулася, Петрыку, пад, маленькае, кацянятка. Паднялася, ім, шэрая, поўсць, на. Трубой, пушысты, хвост, стаяў. Вушы, натапырыліся, доўгія, ката. Зялёныя, глядзелі, спалохана, вочы. Малы, быў, і, ён, напалоханы, вельмі.
Спішы, устаўляючы прапушчаныя літары. Абазнач у словах прыстаўкі.
Па…ходзіла, а…гадала, а…трэсці, п…ральюць, …ламала, па…ліла, …плесці, а…рэзалі, …бегаў, па…раслі, …шыла, а…казаў, …ляпіла, а…варыць, а…каз, …мерзнуць, а…едзе.
Ад слоў утвары пры дапамозе прыставак і суфіксаў аднакаранёвыя словы і запішы іх. Прыстаўкі і суфіксы абазнач.
Назоўнік             Прыметнік          Дзеяслоў
Узор   
 мароз                      марозны            замарожу
садочак
                            бегавая
                                                         развесяліла
зеляніна
                            кармавыя
праца
Спішы, дапісваючы патрэбныя прыстаўкі. Абазнач прыстаўкі і падкрэслі ў іх літары, у напісанні якіх можна дапусціць памылкі.
…рэзаць галінку, ….пісаць з дошкі, …садзіць дрэвамі, ….даць кнігі, …расці за лета, …кідаць мячык, …клеіць часопіс, …рубіць дрэва, …плыць ад берага, ….рэзаць палена, …хапіць рукамі, …бегчы да хаты, ….весці да стала
Запішы словазлучэнні. Абазнач прыстаўкі, падкрэслі прыназоўнікі.
(За)бег (за)гару, (на)пісала (на)канверце, (на)чарціла (на)лісце, (з)ляцела (з)дрэва, (па)бегла (па)дарозе, (з)рабіла (з)паперы, (па)скачуць (па)дарожках, (у)вайсці (ў)ваду, (з)ехаць (з)гары, (пра)чытаць (пра)аленяў.
Разбяры словы па саставе.
Крылатыя, вясновае, прыляцелі, пчаліны, замаразкі, пералез, агеньчык, падбярозавік, намалявалі, прынёс, пераход, падарункі, добранькія, фігурыст, рабінавая, зеленаваты, повар, загадкі, дубочак.
Запішы тэкст, дапісваючы канчаткі прыметнікаў. Абазначце іх лік і род (калі магчыма).
Шумлів… вецер разагнаў шэр… хмары. Вакол стаіць цішыня. Вузк… сцежка бяжыць праз шырок… жытнёв… поле. У жыце спяваюць вясёл… перапёлкі.
Са слоў складзі і заішы сказы. Абазнач час і лік дзеясловаў.
Трывожна, над, кружацца, сялом, птушкі. Стаіць, і, яшчэ, цёплае, надвор’е, сухое. Ластаўкі, у, дамаўляюцца, вырай, адлятаць, але, ужо. З, цяплом, з, прылятаюць, ластаўкі, і, цяплом, адлятаюць.
Спішы, устаўляючы прапушчаныя літары. Абазнач час, лік і, калі магчыма, род дзеясловаў. Разбярыце першы сказ па членах сказа.
(На) …злеску рос в…лікі ду…. (З) дуба падалі (на) з…млю ж…луды. Дзе…і прыхо…ілі (да) дуба і збіралі іх. Яны паса…ілі ж…луды (на) л..сной палянцы. В…сной ж..луды пачалі прараста..ь. Уніз яны пус..ілі к…рэньчыкі, а …гору з..лёныя лісточкі. Хутка зашумя..ь тут маладыя ду…кі.
Злучы стрэлкамі звароты, падобныя па значэнні ў беларускай і рускай мовах.
Бить баклуши               Без клёпак у галаве
Без ножа резать            Вуглы абціраюць
Без царя в голове          Без агню пячы
Валять дурака              Бібікі біць
Бросать жребий            Кідаць лёсы
Перакладзі сказы на беларускую мову. Вызначы часціны мовы.
В букете стоят розы. Дети пишут диктант. Учёные нашли клад. Над головой кружил голубь.
Перакладзі словы на беларускую мову.
Ответ, арбуз, тыква, воскресенье, неделя, ковёр, диван, богач, комната, забор, кличка, фамилия, дело, кролик, образец.
 Перакладзі словы на рускую мову.
Гумавы, асілак, палахлівы, марыць, чарга, страха, дах, столь, падлога, прыступка, бавоўна, цэгла, шкло, муляр.
Запішы словы ў тры слупкі (м.р., ж.р., н.р.).
Цень, снег, сонейка, сабака, галінка, сцежка, надвор’е, гусь, медаль, шынель, стэп, палын, жырафа, яблык, шафа, боль, мазоль.
Да кожнага назоўніка падбяры антонім. Вызначы род назоўнікаў.
шум –         мір -            вечар -        радасць -    дабро –       смеласць –
маладосць –         холад -        зло -           дзень -        лета -         
Перакладзі словазлучэнні на беларускую мову і абазнач род назоўнікаў.
Серый гусь, золотая медаль, белая скатерть, большой зал,  австралийский кенгуру, красивый цветок, спелый колос, спелые яблоки.
Запішы назоўнікі ў два слупкі (адз.л. і мн.л.)
Гняздо, нажніцы, надвор’е, ручнікі, цыбуля, алоўкі, вулей, дрожджы, пацеркі, багацце, пошта, калідоры, вугаль.
Утвары ад назваў жывёл назвы іх дзіцянят.
Кот - , сабака -, леў - , карова -, сарока - , дзік -, зубр-, вавёрка -, авечка -, індычка - , жаба -, жырафа-.
Падбяры прыметнікі да назоўнікаў, вызначы іх лік і род.
….неба, ….чалавек, …лета, …гуаш, …сцежкі, …беларусы.
Спалучы прыметнкі з назоўнікамі і запішішы атрыманыя словазлучэнні.
Вялікі (гусь, сабака, дрэва), цёплы (вада, адзенне, вецер), моцны (боль, радасць, пасуццё), лёгкі (партфель, задача, рашэнне).
Перакладзі словазлучэнні на беларускую мову і вызначы род прыметнікаў.
Высокая насыпь, длинная тень, горькая полынь, широкая ладонь, белая ромашка, колосистая рожь, спелое яблоко, золотая медаль, высокий тополь, холодная погода.
Падбяры да назоўнікаў аднакаранёвыя дзеясловы ў форме прошлага, цяперашняга і будучага часу. Запішы іх.
Пісьмо - …,…,… . Зелень - …., …,….
Разбяры па саставе дзеясловы прошлага часу.
Забеглі, распусціў, урадзіла, зблізіла, разбагацелі.
Змяні сэнс апавядання, устаўляючы перад дзеясловамі не. Запішы новыя сказы.
Увосень сонца грэе. На лузе цвітуць кветкі. У лесе спяваюць птушкі. У садзе гудуць пчолы.
Перакладзі словы на беларускую мову. Падкрэслі назоўнікі і вызначы іх род.
Коридор, ласточка, погода, стужа, паук, осенний, звинеть, тетрадь, блестеть,  отцветать, открыть, осторожный, бульон, бутерброд, облако, выйти, городской, дневник, пенал, почта, песчаный, светить, счастье, смеяться.
Запішы ў першы слупок назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, а ў другі – толькі ў форме множнага ліку.
Малако, санкі, акуляры, ложак, золата, вочы, абцугі, чай, апілкі, усмешкі, нажніцы, моладзь, бусы, бярозка, радасць, дзяўчынка, маразы.
Перакладзі на беларускую мову сказы і запішы іх. Падкрэслі галоўныя члены сказа.
Паучок плетёт между деревьями новую паутинку. Белые лепестки черёмухи дрожат на ветру. В ночном небе блестят первые звёздочки. В весеннем лесу звенят голоса птиц.
Пастаў дзеясловы ў будучым часе. Запішы новыя сказы. Вызначы лік дзеясловаў.
Прыйшла вясна. У небе звіняць жаваранкі. На дрэвах з’явіліся зялёныя лісточкі. У калгасах пачалася сяўба.


Кантрольная работа «Сказ»
3 клас

1.     Выпішыце апавядальны сказ.
Як прыгожа зімой у лесе! галінкі на галінку пераскоквае вавёрка. Хто схаваўся пад кустом?
2.     Спішыце. Пастаўце ў канцы сказаў патрэбны знак прыпынку.
Якое раздолле летам у бары
Гучаць птушыныя галасы
Пра што яны пяюць
3.     Складзіце і запішыце сказ з дадзеных слоў.
Вавёрку, убачылі, дрэве, на, дзеці.
4.     Спішыце. Устаўце прапушчаныя літары ў словах. Падкрэсліце дзейнік і выказнік.
Л..сныя ж..хары добра падрыхтаваліся да зімы.
5.     Перабудуйце апавядальны сказ ў пабуджальны з дапамогай “слоў-памочнікаў”. Спішыце.
Дзеці пачынаюць дзень з усмешкі.
 Дыктанты для 3 класа
Правапіс галосных о,э,а

                                                             Начлег у снезе
              Шэрыя курапаткі спяць зімой у снезе.

            З палявання я вяртаўся на захадзе сонца. Ішоў полем. Вечарэла. Мароз шчыпаў за вушы.

           Раптам убачыў на снчорныя плямы. Гэта былі курапаткі. Падышоў паціху бліжэй. Птушкі лапкамі хутазграбалі снег і апускаліся ўніз. Вось адна ўжо знікла з вачэй. За ёй другая, трэцяя. Быццам патанулі. Так пад снегам схавалася ўся чародка.

            Зімовымі начамі трашчыць мароз, свішча мяцеліца. Але настане ранак. Курапаткі вылезуць з-пад снегу і пабягуць у хмызняк карміцца. (78)

Р. Ігнаценка

Правапіс галосных е,ё,я

                                                             Каля ракі
          На бераг рэчкі выйшаў стары бабёр. Сеў ён на хвост і заднія лапкі і пачаў лазовыя парасткі грызці. Потым бабёр задумаў аб тоўстую лазу зубкі патачыць. Абгрыз ён кару і ўзяўся падгрызаць стол.

         Раптам лёгкі шоргат пачуўся ля берага. Гэта казуля прыбегла да ракі. Бабёр нырнуў у ваду і палез у сваю хатку. Казуля нядоўга затрымалася ля ракі. Спалохаў яе цяжкі тупат ласінага статка. (66)

В. Гурскі
                                                                            Ліс
             Стары заснежаны ельнік вельмі нагадваў цудоўныя снегавыя палацы з рознымі фігуркамі. Увесь лес быў спісаны слядамі лясных жыхароў. Паспрабуй знайсці роспіс ліса!

          Нечакана Сяргей заўважыў след хітруна. У кустах ліс з’еў качку. У гушчары стаяла старая разлахмачаная елка. Галлё яе звісала да самай зямлі. Ліс тут паляжаў, а потым пайшоў у гушчар. Сяргей зрабіў вывад, што тут недалёка яго жыллё. Хутка юнак убачыў нару. (65)

Я. Зазека

                                                                    Буслы
            Жывуць буслы амаль ва ўсім свеце. Але найбольш любяць лясістыя і балоцістыя месцы. Вось чаму іх заўсёды сустрэнеш у нас, на Беларусі.

         Бусел – птушка разумная і назіральная. Калі ён бачыць, што людзі паважаюць яго і даюць прытулак, дык ахвотна селіцца ў вёсцы і робіцца сябрам гасціннага гаспадара. Кажуць, што буслы нават адрозніваюць сваіх гаспадароў ад чужых. Аб розуме буслоў сведчыць яшчэ і тое, што яны звычайна не баяцца дзяцей і пастухоў, а паляўнічых блізка не падпусцяць. (77)

Паводле А. Якімовіча
                                                            Першы снег
          Моцна скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай. Вымерзлі лужыны, высахла гразь. Халодная ледзяная кара пакрыла рэкі і азёры. Цвёрдую пасцель падрыхтаваў мароз для белага снегу. Падзьмуў вецер. Папаўзлі па небе снегавыя хмары.

         Вось закружыўся ў паветры белы лёгкі пушок і нячутна лёг на зямлю. Усё часцей заляталі гэтыя белыя халодныя зімовыя матылькі і пасыпаліся на зямлю. Як многа іх! Хутка бялее зямля. Дзеці рады першаму снегу. (69)

Паводле Я. Коласа

Правапіс у - ў

                                                   Развітальная песня
           Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні дзень. У лесе не чутна нават подыху ветрыку. Аслаблае лісце зрываецца з дрэў і ціха кладзецца на зямлю. З мяккай журбой любуешся гэтым залатым дажджом восені.

          Паблізу села на дрэва чародка птушак. Гэта былі лясныя жаваранкі. Нейкі час птушкі сядзелі нерухома.

            Раптам адна з іх пабегла па галінцы на самую макаўку чырвонай рабіны і ўзляцела ў паветра. У вышыні птушка заспявала. Нядоўга прымусілі чакаць сябе і яе сяброўкі. Шмат чулася ў песні журбы.

           Гэта была развітальная песня жаваранкаў перад адлётам у вырай. (89)

 Паводле Р. Ігнаценкі
                                                          Мішка
                 Мядзведзь выйшаў на край лесу. У цемры ўбачыў плот з белаватых жэрдак. За ім стаялі вуллі. Пах мёду заказытаў нос. Мішка пацягнуў у сябе паветра і рушыў да плота. Націснуў лапай на жэрдку. Яна трэснула. Звер спалохаўся, прыслухаўся. Потым павольна пайшоў наперад, углядаючыся ў цемру. Яго неадольна цягнуў мёд.

           Каля вуллёў ён прыслухаўся, затым абняў вулей. Загулі пчолы. Але гэта не збянтэжыла мядзведзя. Ён падняў вулей і панёс да лесу. Потым паставіў яго, стукнуў лапай па вечку. Яно звалілася. Мядзведзь усунуў лапу ў вулей. (85)

З часопіса “Бярозка”
                                                     Дума аб дзяцінстве
            Нішто не парушала чароўнай цішыні. Толькі ў далёкім лесе пасвістваў салавей. Найбольш моцныя i выразныя яго гукі даляталі ў бліндаж i пера-шкаджалі сну байцоў. Медсястра Марыя сядзела на траве, абапёршыся локцем на пянёк. З песняй начной птушкі прыляцелі да яе ўспаміны аб далёкім дзяцінстве. Паўставаў перад вачыма чароўны лес. Густой i заўсёды зялёнай паласой стаяў ён за прываблівай ракой. Колькі там было песень! Колькі разоў Марыя ix слухала! Яна кожную вясну чакала салаўя. (76)

Паводле А. Кулакоўскага
                                                                  Жаваранкі
                      У ясным бяздонным блакіце звінелі песні жаваранкаў. Але саміх птушачак не было відаць. Косцік пачаў выглядаць жаваранкаў. Вунь адзін. Другі. Трымаліся на адным месцы ў паветры ледзь бачныя птушачкі. Вось адзін жаваранак перастаў варушыць крыльцамі. Упаў уніз. Потым узняўся ўвысь. А затым з новай сілай разлілася ў прасторы яго песня. Песню гэту слухала ўся прырода. Кроплі падаюць са стрэх ціхутка, каб не парушыць дзівосную мелодыю. (66)

 Паводле С. Александровіча

Правапіс д-дз, т-ц

                                                           Парада грыбніку
              Грыб шуму не любіць, бо ён сам расце ціха. Людзі ж бяруць вялізныя кашы, нажы і швэндаюцца па дзесяцёх у лесе. Вось такія грыбнікі і вяртаюцца з пустымі рукамі. А ты рабі так… Зрэзаў грыбок. Абчысці. Палажы ў кошык. Нож складзі і схавай у кішэню. Кошык пастаў на зямлю. Грыбы цікаўныя. Захочацца ім зірнуць, што робіцца ў тваім кошыку, і павысаджваюць яна галовы з ігліцы. Ты іх тады і чапай. (72)

Паводле М. Лужаніна
                                                                   Першы снег
             Моцна скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай. Вымерзлі лужыны, высахла гразь. Халодная ледзяная кара пакрыла рэкі і азёры. Цвёрдую пасцель падрыхтаваў мароз для белага снегу. Падзьмуў вецер. Папаўзлі па небе снегавыя хмары.

             Вось закружыўся ў паветры белы лёгкі пушок і нячутна лёг на зямлю. Усё часцей залёталі гэтыя белыя халодныя зімовыя матылькі і пасыпаліся на зямлю. Як многа іх! Хутка бялее зямля. Дзеці рады першаму снегу. (69)

Паводле Я. Коласа
                                                                    Зорачка
               Аднойчы мама ўзяла Зойку на ферму, каб паказаць нованароджаных цялятак. Зойка з захапленнем глядзела на цялятак. Яны ляжалі ў яслях і цікаўна пазіралі на дзяўчынку вялікімі блішчастымі вачыма.

             Адно цялятка было асаблівае. Рыжанькае, з белым хвосцікам і белай зорачкай на лбе. Зойка назвала цялятка Зорачкай. З гэтага дня ўсё і пачалося. Ранкам ці ў поўдзень Зойка прыходзіла з мамай на ферму. Карміла сваю сяброўку, гуляла з ёю.

            Зорачка хутка дужэла. Праз тыдзень Зойка пачала яе паіць духмяным пойлам. Дзяўчынка моцна здружылася з Зорачкай. (84)

Паводле М. Вышынскага
                                                              Размова аб шчасці
     Проста так на талерачцы з блакітнай каёмачкай ніхто вам шчасце не прынясе. Яно нараджаецца ў працы і барацьбе. Яно даецца тым, хто дбае пра яго, хто прагне і змагаецца за яго. Таму не шукайце сабе лёгкіх дарог.
       Шчасце, напэўна, і ў тым, калі ты спакойны за заўтрашні дзень. Шчасце – нешта такое, чаго доўга шукаеш, а потым, як знойдзеш і зразумееш, беражэш яго, шчодра дзелішся ім. Хіба ж можна адчуваць сябе ў радасці, калі побач камусьці сумна і адзінока. (81)

Паводле У. Ліпскага

Правапіс глухіх і звонкіх зычных

                                                                Новы дзень
        Раніца. Туман над лагчынамі. Сонейка пачынала новы дзень. Крычалі дзесь гусі. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся навыперадкі павітаць сонейка першымі. Песні іх дрыжалі прыгожай музыкай у хвалях паветра ціхай раніцы.

     Цяжка было вызначыць з іх лепшага спевака.

     Здаўна ў гэтай мясціне з горкі цякла крынічка. Яна, напэўна, частавала сваёю вадою яшчэ нашы дзядоў і прадзедаў. Яе вада – слёзы веснавых хмарак. Яе беражкі – аксамітныя межы. З-пад гэтых аксамітаў ззяла золата жоўтых пяскоў. (76)

Паводле Я. Коласа

Правапіс змякчальнага мяккага знака

                                                          Першы летні лівень
     Увесь дзень парыла. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў i чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях paкі. На крутых узбярэжках шамацеў апалены сонцам званец. Млосна пагойдваўся пад цёплым ветрыкам малады алешнік.

     Дзынкалі пчолы, прысядаючы i вагаючыся на буйных кветках канюшыны. На тым беразе Дзвіны імчаліся грузавыя машыны па размяклым ад спякоты асфальце. З-за лесу пачала выпаўзаць шэрая хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца.

    Разамлелыя куры купаліся ў пяску. Недзе далёка завуркатаў глухі гром. Куры пачалі збіраць жоўценькіх куранят пад свае натапыраныя крылы. (83)

Паводле С. Грахоўскага
                                                                     Адна рэч
               Утульны невялічкі пакой. Ля акна стаіць звычайны пісьмовы стол. На ім бронзавы бюст Пушкіна. З правага краю стала ляжыць партфель, канверты з пісьмамі, запісныя кніжкі і блакноты. Тут ёсць яшчэ адна рэч. Лупа ў аправе.       Дастаткова павярнуць яе – і пакажацца густы сасновы бор. Выразна відаць лясная сцяжынка, якую густа абступілі тоўстыя камлі хвой, кашлатыя елкі. Гэты краявід нагадваў паэту родныя наднямонскія лясы, а сцяжынка вяла ў незабыўны край дзяцінства, у глухую леснічоўку Альбуць. (73)

Паводле С. Александровіча

Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

                                                                       Жаўрук

    Рана вяртаецца пяюн вясны ў нашы краі. Толькі адкрыецца першая праталіна за вёскай, ён ужо тут як тут. Мільгае непрыкметна ў полі, шнырыць у леташняй траве. З яго песняй пачынаюцца працоўныя світанні над палямі. З ёю працягваецца абнаўленне зямлі.

    Чым карысны жаўрук? Ён з’ядае насенне пустазелля. Зерне з хлебных каласкоў не лушчыць, а толькі збірае з зямлі апаўшае. А яшчэ ён харчуецца ўсё лета насякомымі. З’ядае шчаўкуноў, лістаедаў, даўганосікаў, вусеняў, матылёў.

    Песня жаўрука здзіўляе сваёй меладычнасцю. (67)

З часопіса “Родная прырода”
                                                                Гэта як свята
    З раніцы сеяў надакучлівы i дробненькі дождж. Зямля размякла, дрэвы стаялі паныла i нерухома. У такое надвор’е Васіль пайшоў у грыбы.

    Ён увайшоў у асіннік. Над галавою адразу паплыў усхліп асінавага лісця. Заўсёды ў трывозе гэтае дрэва. Таму людзі не вельмі паважаюць яго.

    Васіль асцярожна iшoў па лесе. Уважліва глядзеў ён наўкол. З хваляваннем чакаў той хвіліны, калі абмытая дажджом чырвоная галоўка першага падасінавіка ярка мільгане ў паўзмроку ляснога ранку. Гэта як свята. (76)

Паводле Л. Дайнекі
                                                                    Летняя ноч
    Ціхі сон ночы вее над зямлёю. Заснула поле пад чорнаю посцілкаю цьмы. Стары лес перастаў хістацца і махаць касматымі лапамі, стаіць па краях поля і дрэмле на месцы. Хаты зліліся пад адзін чорны плех і патанулі ў цемнаце. Ціха і спакойна!

    Люблю я ў такую ночку выйсці на бераг возера і прыгледзецца да хараства летняй ночы, прыслухацца да яе цішы. Круглы, блішчасты месяц высока стаіць на небе і лье свой бледны свет на сонную зямлю, глядзіцца ў спакойную ваду возера. (82)
                                                                    Завея
     Закружыла сляпучая завея, пагнаўшы на змярканні рэдкі сняжок. Шалеў раз’юшаны вецер, белымі косамі змятаў з неба дробны снег. Снегам заносіліся вуліцы, перамяталіся дарогі. Толькі нязрушна i ўпарта стаялі старадаўнія дубы, на палявых межах махалі калючым пруццем дзікія грушы.

     Аднак завея нечакана аціхла. Вынырнула i пачало яснець заўсёды чаканае сонца. Звонам пустых вёдраў пачаўся новы дзень. Ля парога чырыкалі галодныя вераб’і, а малыя дзеці, зрабіўшы на шыбе падталую дзірачку, адным вокам цікавалі на вуліцу, на роўны з плотам снег. (79)

Паводле В. Адамчыка
                                                              Драўляная лыжка

      Кацярына Васільеўна чытала ліст ад сына з фронту. Сын быў жывы i здаровы, але здарылася бяда. Згубіў сваю лыжку, а новую дастаць на фронце цяжка. Радасці было многа, толькі прыкра, што прыходзіцца цярпець сыну ад такой дробязі, як лыжка.

     Маці вырашыла разам з благаславеннем i пісьмом паслаць сыну на фронт лыжку.

      Кацярына Васільеўна прыйшла са сваім лістом на пошту. Паштальён, першы інвалід Айчыннай вайны ў раёне, не ведаў, што яму рабіць. Але сумленне інваліда-байца не дазволіла яму адрэзаць лыжку ад ліста. Так яна дайшла да сына. (88)

Паводле Я. Маўра

Правапіс падоўжаных зычных

                                                         У асенні дзень
    Bacіль некалькі хвілін нерухома пaзіраў угору. Далёка ў вышыні слалася цёмна-сіняя навісь неба. Па чыстым светлым прасторы паўзуць адзін за другім невялікія цёмныя кавалкі хмар.

    Следам за хмаркамі плывуць у вырай дзікія гyci. Вось яны ледзь-ледзь прыкметныя ужо, толькі чуваць яшчэ ix курлыканне. Вось зараз змаўкае гэты ix развітальны говар, i хочацца, каб не знікалі гyci.

    У паветры носяцца ніткі павуціння. Вочы сочаць за павуціннем, а вушы ўслухоўваюцца. Апрача шуму ветру, за густым асіннікам нічога не чуваць. Якая цішыня навокал! (83)

Паводле П. Галавача
                                                                   Дубы
       Сонечнае святло пранікае шырокімі палосамі паміж магутных ствалоў, залатымі праменьчыкамі, вясёлымі стрэлкамі прабіваецца скрозь шчыльную кучаравую лістоту.

 Толькі на Палессі можна ўбачыць такія вялікія і прыгожыя дубровы, запаведныя зборышчы высакародных дрэў. Толькі на Палессі можна яшчэ любавацца дубамі, узрост якіх дасягае добрых шасці стагоддзяў.

Непахісна стаяць гэтыя маўклівыя сведкі шмат якіх вялікіх гістарычных падзей у жыцці народа. Стаяць нібы ў глыбокім роздуме, нібы ў доўгім зачараваным сне. (68)

        Паводле В. Вольскага

Правапіс вялікай літары

                                                           Рака Бяроза


   Яна для мяне адзіная. Бачыў я Волгу, Енісей, Об. Здзіўляўся i захапляўся ix прыгажосцю. Але яны былі толькі захапленнем i не зрабіліся часткаю душы маёй.

Бяроза у мяне адна, як адна вёска, дзе я нарадзіўся, як адна маці, якая дала мне жыццё. На Бярозе я ўпершыню ўбачыў сапраўдны мост, які злучаў два берагі. I па Бярозе на маленькім параходзе я ўпершыню ехаў у горад вучыцца. (67)

Паводле М. Ермаловіча

Слоўнікавыя словы (3 клас)

восеньскі
сшытак
блішчаць
шчасце
гасцінец
гарадскі
свяціць
павук
пенал
звінець
выйсці
адчыніць
пошта
дзённік
воблака
бутэрброд
булён
вулей
пясчаны
асцярожны
адцвітаць
смяяцца

Адрозненні ў рускай і беларускай мовах


Літара І. Гукі ў рускай і беларускай мове аднолькавыя, а літары - розныя.
Апостраф. Знак, які пішацца пасля зычных перад галосными е, ё, ю, я, і.
Г. Гук, які ў рускай мове вымаўляецца звонка, а ў беларускай - глуха.
Ч. Гук, які ў рускай мове толькі мяккі, а ў беларускай - толькі цвёрды.
Ў. Пішацца толькі пасля галосных. Зычны, цвёрды, звонкі.
Ц. Гук, які ў рускай мове вымаўляецца толькі цвёрда, а ў беларускай можа быць і цвёрдым, і мяккім.
Р. Гук, які ў рускай  мове можа быць і цвёрдым, і мяккім, ў беларускай мове толькі цвёрды.
ДЗ. Спалучэнне літар. Гук адзін, літары - дзве


ДЖ. Спалучэнне літар. Гук адзін, літары - дзве. Толькі цвёрды.
Слоўнікавыя словы, 2 клас
рукзак
ластаўка
дзяўчынка
сцюжа
талерка
відэлец
учора
сусед
гарбуз
вераб’і
кватэра
дождж
цыбуля
ёсць
ручнік
адказ
вокладка
надвор’е
месца
дзверы
лесвіца
яблык
калідор
Тэксты дыктантаў для 2 класа


Правапіс галосных о, э – а

Памочніца
Галіна мама прыйдзе з работы позна. Галя вырашыла дапамагчы маме. Дзяўчынка зайшла на кухню. Памыла каструлю. Потым памыла падлогу. На кухні парадак. Мама будзе рада. (26)

Салодкая цыбуля
У агародзе бабуля саджала цыбулю. Алеся ёй дапамагала. Мінавалі дні. Паказаліся расточкі. Алеся нарвала сакавітых пёрак. Цыбуля была салодкая. (21)

Восень
Наступіла восень.Сонца не свеціць так ярка, як улетку. Кожны дзень яно ўсё ніжэй ходзіць па небе. Неба часцей засцілаецца хмарамі. Нявесела пазірае яно на лугі і палі.
Ідзе дробны дожджык. Нудна і няўтульна выглядае ўсё ўвосень. (38)

Бярозка
На мосціку праз шчыліну прабілася бярозка. Яна цягнулася да сонца. Ціха шапацела зялёным лісцейкам. Людзі шкадавалі яе. Шафёры стараліся не зачапіць дрэўца. Аднойчы падышоў да бярозкі дзядзька Карней. Ён выкапаў дрэўца і пасадзіў каля дарогі. (36)

Правапіс галосных е, ё – я

Дразды
Рана вясной вяртаюцца з далёкага выраю дразды. Цэлымі вечарамі яны сядзяць на елках і перагукваюцца паміж сабою.
Закрасаваліся першыя вясновыя кветкі. Вясёлыя дразды спявалі цэлыя суткі. (27)

Лясок
Сяргей і Кацярынка жывуць у вёсцы. Каля іх вёскі сасновы лясок. Дзеці старанна даглядаюць малыя дрэўцы. Яны дапамагаюць iм падрасці.
Пройдзе час. Вырастуць зялёныя cacoнкі. Зашумяць маладыя лясы. (29)
                                                                 
Бусляняты
Вось да высокай алешыны падляцеў стары бусел. Ён асцярожна апусціўся на край гнязда. Бусел прынёс вялікую змяю. Яму патрэбна было накарміць буслянятак. Малады бусел хуценька cxaпіў змяю. Яна знікла ў дзюбе бусляняці. (33)

Зімой у лесе
Нізка да зямлі схілілі свае пушыстыя галінкі елкі. Зімой у лесе вельмі ціха. Не чуваць птушыных галасоў. Толькі на ўвесь лес раздаецца стук ляснога доктара дзятла. Соладка спіць у бярлозе мядзведзь. (34)

У лесе
Высокія хвоі развесілі свае іглістыя верхавіны. Зялёныя елачкі выгінаюць калючыя галінкі. Красуецца кучаравая бярозка. Ледзь дрыжыць шэрая асіна. У лесе стаіць цішыня. Толькі дзяцел стукае па дрэве моцным носам. (31)
JIaci
Раніцай я збіраў спелыя суніцы. Сярод маладых елак стаяла старая ласіха. Побач з ёй стаяла маленькае ласяня. У промнях ранішняга сонца яно было прыгожым. Ласіха i ласяня ўважліва разглядалі мяне. (31)

Напісанне слоў з у – ў

У лесе восенню
Надыход восені асабліва адчуваецца ў лесе. Яшчэ нядаўна шчэбет птушак напаўняў гушчар. А цяпер ціха і глуха ў лесе. Птушкі перасталі спяваць. Лісце пажаўцела. Часта ідуць дажджы. (30)
Акула
Акула – вельмі цікавы драпежнік. Яна амаль заўсёды галодная і хапае ўсё, што ёй трапляецца. У страўніках акул знаходзілі гадзіннікі, малаткі, бляшанкі ад кансерваў, траву, драўляныя скрынкі, мяшкі з вугалем і іншыя прадметы. (33)

Надыход вясны
Ярка свяціла сонца. У бярэзніку весела пераклікаліся грaкi i галкі.
Мiшa ўзяў рыдлёўку. Ён падышоў да лужыны. Хлопчык пачаў капаць канаўку. Хутка ўся вада сцякла ў ручай. (29)

Напісанне слоў з і – й

Восень
У восеньскім лесе спакойна. Чуецца часам рэзкі крык сойкі.
Птушкі рыхтуюцца ў вырай. Па галінках скачуць сініцы. Вось праляцела з шумам чародка драздоў. Сойкі спрачаюцца між сабой заўзята, але без прычыны. (32)

Мяккі знак – паказчык мяккасці зычнага гука

Сустрэча
Весела цінькалі птушкі. Я ішоў паўз лес. Потым накіраваўся ў бор, каб назбіраць лісічак. Раптам сярод ялінак мільганулі доўгія ногі лася. Лось выйшаў з лесу i спыніўся. (28)

Мішка
Увосень мядзведзь знайшоў сабе пад елкай яму. Нацягаў ён туды галінак. Залез у яму i лёг. Моцна заснуў мядзведзь. Стаіць зіма. Сняжынкі пакрылі зямлю. Мішку спіцца соладка. Ён прачнецца толькі вясной. (32)

Гукі [д] і [дз’], [т] і [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме

Шпакі
Сцёпка зpaбіў шпакоўню. Ён прыладзіў яе да грушы. Хутка тут пасяліліся шпакі. Сцёпка добра ведаў свaix шпакоў. Раніцай птушкі будзілі Сцёпку звонкай песняй. (24)

Вясна
Раніца выдалася цёплая, ціхая. Па чыстым блакітным небе павольна кацілася яркае сонца. У садзе рамантавалі свае гнёзды дбалыя гракі. У сіняй вышыні звінелі жаваранкі. Пад гарачымі праменямі сонца снег хутка раставаў. Пад нагамі хлюпала веснавая вада. (37)

Любіце прыроду
Мы любім прыроду. Мы любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і кучаравыя дубровы на ўзгорках. Любім мы бязмежныя калгасныя нівы, цудоўныя сады, сакавітыя травы. Мы любім спакойныя, задуменныя рэкі, шырокія сінія азёры нашай Радзімы. (37)

Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі ў канцы слова

Новы год
У кожнай школе бывае свята навагодняй ёлкі. Вакол яе танцуюць радасныя дзеці. Яны чытаюць вершы, спяваюць песні. Тут Дзед Мароз Снягурка. Яны вядуць з дзецьмі вясёлыя карагоды. А на вуліцы іскрыцца бялюткі снег. (36)
                                              
Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі ў сярэдзіне слова

Піна
Чорныя лодкі выцягнуты з вады на пясок. Гэта руплівыя сяляне прывезлі на продаж мяса, сала. Ёсць тут мука, рыба, малако. У кашах розная гародніна і грыбкі. Усё гэта прывезена на лодках па рацэ. (34)

Градка
Вясной мама рабіла градкі. Жэня захацеў сам зрабіць градку. Мама дазволіла. Яны разам завяршылі пасадку гародніны.
Першым узышоў гарох. За iм — сланечнік. За сланечнікам — рэпка, морква. Жэня даглядаў расліны. (30)

Падоўжаныя зычныя

Адлёт птушак
Поле ўжо даўно апусцела. Птушкі збіраюцца ў вырай. Людзі пачалі капаць бульбу. Далёка ў асеннім небе быў чуваць крык жураўлёў. Высока ляцяць жураўлі. (25)

Апостраф (’) і раздзяляльны мяккі знак (ь)

Восень
Надвор’е ўвосень вельмі няўстойлівае. Ноччу бываюць замаразкі. Удзень дождж. Пад вечар засвеціць і сонейка. А часам тэрмометр пакажа больш за дваццаць градусаў цяпла. Такія дні людзі называюць “бабіным летам”. Яно найбольш бывае ў кастрычніку. Але здараецца і ў пачатку лістапада. (41)

Зімой
Мароз к поўдню адваліўся. На сонцы ўсімі колерамі заблішчалі сняжынкі. Весела заскакалі шчабятлівыя вераб’і ў садзе каля кармушак. Хлопчык развесіў кармушкі на пачатку зімы. Ён любіў стаяць на ганку і назіраць за вераб’ямі. Птушкі дружна дзяўблі зярняты. (38)
                                                       
Галінка
Вера каталася на саначках. Ля кусціка бэзу яна знайшла зламаную галінку. Вера ўзяла галінку і прынесла дадому. Дзяўчынка наліла вады ў збаночак, паставіла ў ваду бэзавую галінку. Праз некалькі дзён распусціліся пупышкі. На галінцы з’явіліся зялёныя лісточкі. (38)
                                                                 
Правапіс вялікай літары

Летам
Дзед Васіль i ўнук Алег пайшлі ў лес па грыбы. За iмi пабег Дружок. Раптам з куста выскачыў шэры звярок. Гэта быў заяц. Дружок пабег за зайцам. Заяц спрытненька ўцёк. (31)

Верабейка
Мікітa з татам Уладзімірам Іванавічам былі на прагулцы. Яны ўбачылі верабейку. Верабейчык не ўмеў лётаць. Мікіта забраў яго дамоў. Праз некаторы час хлопчык адчыніў акно. Верабейка вылецеў i ceў на дрэва. (32)

Сябры
Янка i Пятрусь жывуць у адным сяле. Яны добра вучацца, любяць чытаць. Янка чытае кнігу пра звяроў. Пятрусь любіць вершы. Настаўніца Антаніна Іванаўна хваліць хлопчыкаў. (26)
                                                                 
Сябры
           Мой лепшы сябар Сцяпанка. Мы разам пасвілі коней. Любілі падоўгу сядзець каля рэчкі. Тут была густая трава. Цвілі ўсякія кветкі.Унізе цвірчэла крынічная вада. Каля крыніцы і на рачным беразе раслі аер, чарот, мята. (35)



Лексічны матэрыял

Наша мова: беларуская мова, словы, гутарыць, размаўляюць, ведаць, перакладаюць, разумеюць.
Настаўніца і вучні: вучань, вучаніца, верасень, Дзень Ведаў, свята, кветкі, ён вучыцца ў 3 класе, вучні ідуць ў школу, сябры, трымаць.
Вучэбныя рэчы: падручнік, сшытак, аловак, ручка, гумка, фламастар, пэндзлік, дзённік, каляровыя алоўкі,  ранец, пенал, пісаць у сшытку, чытаць у падручніку, сачыць па падручніку.
Колеры: белы, чорны, блакітны, сіні, фіялетавы, жоўты, аранжавы, чырвоны, карычневы, ружовы, шэры, зялёны.
Школьныя памяшканні: бібліятэка, дзяжурныя, шафа, калідор, дошка, пісаць на дошцы крэйдай, выціраць анучкай, адказваць каля дошкі, наведваць бібліятэку, ісці ў школу і са школы.
Вучэбныя заняткі: урок, перапынак, расклад урокаў, матэматыка, чытанне, пісьмо, праца, занятак, адказ вучня, пытанні настаўніка, практыкаванне, літары, часопіс.  пісаць на дошцы крэйдай, выціраць анучкай.
Сям’я:  мама, матуля, маці, тата, татачка, малодшы брат, старэйшая сястра, дзядуля, бабуля, унук, унучка, дачка, сын, дапамагаць маці, тату, клапаціцца пра бабулю, дзядулю.
Кватэра: пакой ( у пакоі), падлога ( на падлозе), ложак ( у ложку), канапа (на канапе), шафа (у шафе), крэсла ( у крэсле), тэлевізар, дыван ( на дыване), люстра, столь  (на столі), дзверы, ( за дзвярыма), вокны .
Рэжым дня: гадзіннік, распарадак, снеданне, абед, вячэра, падвячорак, зарадка, гадзіна, час, хвіліна, прагулка.
Асабістая гігіена: люстэрка, расчоска, насоўка, ручнік, мыла, грэбень, шыя, галава, твар, вочы, вушы, шчокі, выціраць твар ручніком, я мыюся, выціраюся, прычэсваюся, апранаюся.
Адзенне і абутак: штаны, пінжак, кашуля, чаравікі, спадніца, боты, сукенка, хустка, капялюш, паліто, камізэлька, шалік, шкарпэткі, калготкі, туфлі, красоўкі, прышываць гузік, чысціць касцюм, апранаць паліто, надзяваць сукенку, павязваць хустку, кішэня.
Беларускія імёны: імя, прозвішча, сябар, сяброўка, сябраваць, хлопчык, дзяўчынка, Янка, Антось, Ганна, Надзея, Марылька, Васіль.
Беларускія гульні:  хованкі, карагод, бегчы, спяваць, хавацца, вадзіць, жмурыцца, лічылка.
Занятак у вольны час: цацкі, лялькі, маляваць, чытаць, гуляць.
Дзень нараджэння: госці, свята, падарунак, святочны настрой, віншаванне, ласунак, запрасіць, паклікаць,  частаваць, падзякаваць.
У доме: прыбіраць, клопат, клапаціцца,  памочнік, памочніца, гаспадыня, гаспадар, гаспадарка.
На вуліцы: у двары, арэлі, гушкацца, клумба, пясок, дрэвы, кветкі, аўтобус, тралейбус.
У краме:  прадавец, чэк, грошы, пакупнік,цукар, цукеркі, яйкі, смятана, каўбаса,  разлічвацца ў касе, колькі каштуе, трэба купіць.
На пошце: паштальён, свежыя газеты, цікавыя часопісы, віншавальная паштоўка, дасылаць ліст, адправіць тэлеграму, купіць канверт, атрымаць пасылку, скрынка.
Навакольны свет: надвор’е, пахмурнае надвор’е, сонца, дождж, навальніца, маланка, хмара, маліны, парэчкі, суніцы, чарніцы, журавіны, ажыны, брусніцы.
Поры года і заняткі людзей: Зіма (узімку), вясна (увесну), лета (улетку), восень (увосень), капаць бульбу, садзіць агарод, сеяць жыта, збіраць ураджай, хадзіць у ягады, па грыбы, зграбаць сена, касіць шпакоўня.
Жывёльны свет: звер, птушка, бусел, зубр, алень, дзік, вавёрка, вожык, мядзведзь, воўк.
Раслінны свет: краскі, медуніцы, рамонак, дзьмухавец, валошкі, званочкі, грэчка, канюшына, колер, пах, водар, бульба, буракі, цыбуля, морква, урадзіла, шчодра, ураджай.
Родны горад:  будынкі, шматпавярховыя дамы, драўляныя і цагляныя хаты, жыллё.
Наша наваколле: лес, рэчка, небакрай, крыніца, пералесак, пагоркі, возера, гай, прыгожы, дрэва.
Славутыя землякі: герой, , першадрукар, асветнік, знакаміты,  партызан, воін, Герой Беларусі.
Памятныя мясціны: помнік, плошча Перамогі,  Вечны агонь, невядомы салдат, памяць,  мінулае.
Сімвалы Беларусі: герб, сцяг, гімн, Рэспубліка Беларусь.
Гонар Беларусі: праца, працаваць, працоўны, пераможцы, медаль, спартсмены, камп’ютар.


Памятка работа над памылкамі
1. Гук і літара  ў.
Выпішы слова або словазлучэнне правільна. Дапішы яшчэ 2 словы з літарай ў. Рабі так:
дрэўца, чытаў, ліў.
2. Перанос слоў.
Выпішы слова, падзяляючы яго для пераносу. Запішы яшчэ 2 словы, падзяляючы іх для
пераносу.  Рабі так: асі-на, бя-розка, дрэў-ца.
3. Правапіс галосных  о, э – а.
Выпішы слова правільна. Запішы слова, ад якога яно ўтварылася. Пастаў націскі. Рабі
так:  цагліна – цэгла.
4. Правапіс  е, е – я.
Выпішы слова  правільна. Запішы аднакарэннае слова, дзе е, ё знаходзіцца пад націскам.
Рабі так: вярба - вербы, сяло- сёлы.
5. Правапіс парных звонкіх і глухіх зычных.
Выпішы слова правільна, напішы праверачнае слова. Рабі так: мароз – маразы, нізкі –
нізенькі.
6. Правапіс галосных пасля зычных ж, дж, р, ч, ш.
Выпішы слова правільна. Запішы яшчэ 2 словы з гэтай зычнай. Рабі так: вожык, жыта,
ажына
7. Падоўжаныя зычныя.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі падоўжаныя зычныя. Напішы яшчэ  2 словы  з
падоўжанымі зычнымі. Рабі так: жыццё, збожжа, насенне.
8. Правапіс раздзяляльных знакаў: апостраф і Ь.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі апостраф ці Ь. Запішы яшчэ 2 словы на гэта
правіла. Рабі так: Ілья, лье, паштальён ці надвор’е, вераб’і, сям’я.
9.Ужыванне вялікай літары.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі вялікую літару. Запішы яшчэ 2 словы на гэта
правіла. Рабі так: Сямён, Вольга, Ігнат.
10.Слоўнікавыя словы.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі літару, якую трэба запомніць. Напішы яшчэ 2
слоўнікавых словы.
11. Правапіс д – дз.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі дз. Напішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: дзеці, дзякуй, адзіны.
12. Правапіс т – ц.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі ц. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: чытаць, прыйсці, госці.
13. Правапіс прыстаўкі са словам.
Выдзелі прыстаўку. Утвары ад гэтага слова яшчэ 2 словы з рознымі прыстаўкамі. Рабі так: паехаў, заехаў, выехаў.
14. Правапіс прыназоўнікаў.
 Са сказа, у якім дапушчана памылка, выпішы прыназоўнік і слова, да якога ён адносіцца. Паміж прыназоўнікам і словам  пастаў пытанне, або яшчэ адно слова. Рабі так: да (якой ?) вескі, да новай вескі.
15. Правапіс  НЕ  з дзеясловамі.
Запішы дзеяслоў з  НЕ. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: не быў, не бачыў, не хварэў.
16.  Пропуск і замена літар.
Выпішы слова правільна. Падкрэслі  месца ў слове, дзе была дапушчана  памылка.


Ацэнка вуснага адказу
Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваюцца:
1) ступень усвядомленасці вывучанага матэрыялу;
2) пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі;
3) дакладнасць узнаўлення фактычнага матэрыялу;
4) правільнасць маўлення.


Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу


Бал
Усвядомленасць
Пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі
Дакладнасць
узнаўлення фактычнага
матэрыялу
Правільнасць маўлення
1

Называе фрагменты вывучанага матэрыялу (правіла, азначэнне)

Прыклады прывесці не можа
Пры ўзнаўленні фрагментаў матэрыялу робіць памылкі, якія скажаюць сэнс
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі *
2
Узнаўляе вучэбны матэрыял фрагментарна, растлумачыць што-небудзь не можа
Прыклады прывесці не можа
Пры фрагментарным узнаўленні матэрыялу робіць памылкі
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, не выпраўляе пры ўказанні на іх

3
Паказвае механічнае запамінанне большай часткі правіла, азначэння,сутыкаецца з цяжкасцямі што-небудзь растлумачыць
Пры прывядзенні прыкладаўсутыкаецца з цяжкасцямі
Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
4
Неўсвядомлена ўзнаўляе вучэбны матэрыял, не можа абгрунтаваць свае меркаванні
Пры прывядзенні большай часткі прыкладаўсутыкаецца з цяжкасцямі

Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка
5
Тлумачыць асобныя палажэнні вывучанага матэрыялу
Прыводзіць прыклады з падручніка

Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна ці з дапамогай пытанняў настаўніка.
**Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка.
6
Паказвае разуменне асноўных палажэнняў вывучанага матэрыялу

Прыводзіць прыклады з падручніка
Пры ўзнаўленні тэарэтычнага матэрыялу дапускае неістотныя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка
Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія самастойна выпраўляе. **Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка
7
Ведае і ўсвядомлена выкладае вучэбны матэрыял у цэлым.
Прыводзіць прыклады з падручніка
Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў дапускае неістотныя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка
Дапускае асобныя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка
8
Паказвае поўнае разуменне вучэбнага матэрыялу.
Прыводзіць прыклады з падручніка, а таксама адзінкавыя прыклады, падабраныя самастойна
Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў дапускае неістотныя памылкі, якія самастойна выпраўляе
Дапускае адзінкавыя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія самастойна выпраўляе пры ўказанні на іх
9
Выкладае вучэбны матэрыял дакладна і лагічна, дэманструе высокую ступень усведамлення
Прыводзіць прыклады як з падручніка, так і падабраныя самастойна
Дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы
Дапускае адзінкавыя і нязначныя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна пры ўказанні на іх
10
Выкладае вучэбны матэрыял свабодна, з высокай ступенню ўсведамлення і аргументаванасці
Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі як з падручніка, так і падабраныя самастойна
Дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы
Не дапускае маўленчых недахопаў. ** Робіць адзінкавыя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна
Заўвага:
*пералік маўленчых памылак прыведзены ў частцы «Ацэньванне пераказаў і сачыненняў»;
**для вучняў агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання.

Ацэнка пісьмовых работ
Ацэнка арфаграфічнай і пунктуацыйнай граматнасці ажыццяўляецца з дапамогай пісьмовых работ – навучальных і кантрольных. Пры ацэньванні пісьмовых работ вучняў неабходна ўлічваць памылкі арфаграфічныя (памылкі ў напісанні слоў) і пунктуацыйныя (памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку).
У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя, нягрубыя, памылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя арфаграфічныя памылкі.
Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:
на вывучаныя правілы: атрэзаў (замест адрэзаў), траука (заместтраўка), збожа (замест збожжа), сямя (замест сямя), пашталён (паштальён)і інш.;
у напісанні вывучаных слоўнікавых слоў: бібліатэка (замест бібліятэка), гірой (замест герой);
Некалькі памылак у адным слоўнікавым слове лічацца за адну памылку (копілюш замест капялюш).
Два выпраўленні на месцы вывучаных арфаграм лічацца за 1 нягрубую памылку.
Нягрубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:
пры пераносе слоў (пра-ўда, надвор-’е);
графічныя памылкі і апіскі (замена адной літары іншай – спуп замест слуп,перастаноўка літар – шсытак замест сшытак, паўтор адной і той жа літары ў слове – маалы замест малы, паўтор аднаго і таго ж склада ў слове – прыгогожызамест прыгожы, пропуск літары ў слове – рабта замест работа);
адлюстраванне на пісьме замест літар е, ё, ю, я іх гукавога значэння (йаблык замест яблык);
у напісанні ненаціскных склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, асабовых канчаткаў дзеясловаў (датычыцца толькі IV класа). У ІІ-ІІІ класах памылкі на пералічаныя правілы выпраўляюцца, але не ўлічваюцца.
Кожная нягрубая памылка лічыцца за паўпамылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.
Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі ў адным і тым жа слове ці формах аднаго і таго ж слова (бероза, берозы, берозай замест бяроза, бярозы, бярозай). Незалежна ад іх колькасці, яны лічацца за адну памылку. Паўторныя (грубыя і нягрубыя) памылкі выпраўляюцца ў кожным слове з дапушчанай памылкай, але на палі выносяцца толькі адзін раз – у першым слове з памылкай.
Аднатыпнымі лічацца памылкі на адно і тое ж правіла ў розных словах (лышка замест лыжка, лотка замест лодка – на правапіс парных звонкіх і глухіх зычных; мілён замест мільёнпашталён замест паштальён – на правапіс раздзяляльнага мяккага знака).
Аднатыпныя памылкі на вывучаныя правілы, дапушчаныя ў розных словах, лічацца ў кожным слове асобнай памылкай.
Напісанне рускай літары и замест беларускай і (і наадварот) выпраўляецца, але за памылку не лічыцца.
У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя і нягрубыя пунктуацыйныя памылкі.
Грубыя пунктуацыйныя памылкі:
пропуск знака прыпынку ў канцы сказа;
пропуск коскі паміж аднароднымі членамі сказа.
Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі:
пастаноўка аднаго знака прыпынку замест іншага ў канцы сказаў, пасля зваротка;
пропуск аднаго знака прыпынку пры выдзяленні зваротка ў сярэдзіне сказа;
пастаноўка кропкі ў загалоўку тэкста.
Нягрубая памылка адзначаецца на палях наступным умоўным знакам:арфаграфічная – I (н), пунктуацыйная – V (н).
Пры наяўнасці ў рабоце 1-2 выпраўленняў на месцы нягрубых арфаграфічных і пунктуацыйных памылак адзнака не зніжаецца; 3-7 выпраўленняў – адзнака зніжаецца на 1 бал; больш за 7 выпраўленняў – на 2 балы.


Ацэнка навучальных класных і дамашніх работ

Бал
Колькасць памылак
1
Больш за 7 памылак
2
7 памылак
3
6 памылак
4
5 памылак
5
4 памылкі
6
3 памылкі
7
2 памылкі
8
1 памылка
9
1 нягрубая памылка
10
0 памылак, дапускаюцца 1-2 выпраўленні на месцы нягрубых памылак

Пісьмовыя кантрольныя работы
Кантрольнымі пісьмовымі работамі з’яўляюцца: кантрольнае спісванне, кантрольны дыктант, кантрольны дыктант з граматычным заданнем, кантрольны слоўнікавы дыктант, кантрольная работа па тэме, тэматычны рознаўзроўневы тэст.
Аб’ём і колькасць усіх відаў кантрольных работ па класах рэгламентуюцца Інструкцыяй аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

Ацэнка кантрольнага дыктанта

Бал
Колькасць памылак
1
Больш, чым на 2 балы
2
0/9*,1/8, 1/9, 2/7, 2/8, 3/6, 3/7, 4/5, 4/6, 5/4, 5/5, 6/3, 6/4, 7/2, 8/1, 8/2, 9/0, 9/1, 10/0
3
0/7, 0/8, 1/6, 1/7, 2/5, 2/6, 3/4, 3/5, 4/3, 4/4, 5/2, 5/3, 6/0, 6/1, 6/2, 7/0, 7/1, 8/0
4
0/61/5, 2/4, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1
5
0/51/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1
6
0/41/3, 2/2, 3/0, 3/1
7
0/31/2, 2/0, 2/1
8
2 нягрубыя,  0/2, 1/0, 1/1
9
0/1 ці 1 нягрубая арфаграфічная памылка
10
0/0, дапускаюцца 1-2 выпраўленні на месцы нягрубых памылак
               Заўвага:
*у лічніку – колькасць арфаграфічных памылак, у назоўніку – пунктуацыйных.
Кантрольны дыктант з граматычным заданнем складаецца з дыктанта і граматычнага задання (не больш за 3 заданні). У якасці граматычных выкарыстоўваюцца фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, лексічныя г.д. заданні.
За кантрольны дыктант з граматычным заданнем выстаўляецца дзве адзнакі: адна – за дыктант, другая – за граматычнае заданне. Абедзве адзнакі выстаўляюцца па беларускай мове ў адну графу класнага журнала: 8/7.
Ацэнка граматычнага задання

Бал
Колькасць памылак
1
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 8 памылак, ці
выкананы 2 заданні, дапушчаны 5 памылак, ці
выканана 1 заданне, дапушчаны 2 памылкі
2
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 7 памылак, ці
Выкананы 2 заданні, дапушчаны 4 памылкі, ці
Выканана 1 заданне, дапушчаны 1 памылкі
3
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 6 памылак, ці
выкананы 2 заданні, дапушчаны 3 памылкі, ці
выканана 1 заданне без памылак
4
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 5 памылак, ці
выкананы 2 заданні, дапушчаны 2 памылкі
5
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 4 памылкі, ці
выкананы 2 заданні, дапушчана 1 памылка
6
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 3 памылкі, ці
выкананы 2 заданні без памылак
7
Выкананы ўсе заданні, дапушчаны 2 памылкі
8
Выкананы ўсе заданні, дапушчана 1 памылка
9
Выкананы ўсе заданні без памылак, дапушчаны 1-3 выпраўленні
10
Выкананы ўсе заданні без памылак і выпраўленняў
Заўвага:
арфаграфічныя памылкі, дапушчаныя ў граматычным заданні, улічваюцца ў колькасць памылак за дыктант.

Ацэнка кантрольнага слоўнікавага дыктанта

Бал
Колькасць памылак
1
8 і больш памылак
2
7 памылак
3
6 памылак
4
5 памылак
5
4 памылкі
6
3 памылкі
7
2 памылкі
8
1 памылка
9
0 памылак, 1-2 выпраўленні на месцы нягрубых памылак
10
0 памылак, без выпраўленняў

Кантрольная работа па тэме (тэматычны кантроль) – спосаб праверкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па вывучанай граматычнай тэме. Яна можа праводзіцца ў форме тэматычнай кантрольнай работы ці ў форме тэматычнага тэсту.
Тэматычная кантрольная работа павінна ўтрымліваць 5 заданняў, якія ў поўнай меры ахопліваюць асноўны змест канкрэтнай вывучанай тэмы.
Тэматычны тэст па вывучанай граматычнай тэме павінен уключаць 5 тэставых заданняў, якія адпавядаюць пяці ўзроўням засваення вучэбнага матэрыялу.
На выкананне кантрольнай работы па тэме (тэматычны кантроль) адводзіцца 15-20 мінут урока.

Ацэнка тэматычнай кантрольнай работы
Бал
Аб’ём і правільнасць выканання задання
Выкананы
ўсе заданні і дапушчана:
Выкананы
4 заданні і дапушчана:
Выкананы
3 заданні і дапушчана:
Выкананы
2 заданні і дапушчана:
Выканана
1 заданне і дапушчана:
1
Больш за
8 памылак
Больш за
6 памылак
Больш за
5 памылак
Больш за
4 памылкі
Больш за
3 памылкі
2
8 памылак
6 памылак
4-5 памылак
3-4 памылкі
2 памылкі
3
7 памылак
5 памылак
3 памылкі
2 памылкі
1 памылка
4
6 памылак
4 памылкі
2 памылкі
1 памылка
Без памылак
5
5 памылак
3 памылкі
1 памылка
Без памылак
6
4 памылкі
2 памылкі
Без памылак
7
3 памылкі
1 памылка
8
2 памылкі
Без памылак
9
1 памылка
10
Без памылак

Ацэнка тэматычнага тэсту
Тэматычны тэст ацэньваецца па шкалах ацэнкі тэсту (шкалы 1, 2).

Шкалы ацэнкі тэматычнага тэсту

Шкала 1



Шкала 2
Нумар
задання
Максімальнаяколькасць балаў завыкананне задання

Колькасцьбалаў,атрыманых вучнямі
Адзнака па дзесяцібальнай шкале ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў
1
2

1
1
2
4

2
2
3
6

3–5
3
4
8

6–8
4
5
10

9-11
5

Сумарны максімальны бал за выкананне ўсіх заданняў – 30

12-14
6



15-18
7



19-23
8



24-28
9



29-30
10

Кожнае заданне тэматычнага тэсту ацэньваецца па шкале 1. Усе балы падсумоўваюцца. Сумарная колькасць балаў пераводзіцца па шкале 2 ў адзнаку па дзесяцібальнай сістэме.
Калі заданне выканана часткова, то доля правільна выкананага задання вылічваецца ў адносінах да максімальнай колькасці балаў дадзенага задання. Усе балы падсумоўваюцца. У выпадку атрымання няцэлага ліку робіцца яго акругленне ва ўстаноўленым парадку. Сумарны бал пераводзіцца па шкале 2 ў адзнаку па дзесяцібальнай сістэме.

Ацэнка маўленча-камунікатыўных уменняў і навыкаў
Узровень валодання маўленча-камунікатыўнымі уменнямі і навыкамі праяўляецца ў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзнаўленні аўтарскіх тэкстаў і стварэнні ўласных выказванняў на вызначаную тэму, па серыі малюнкаў. Вынікам дадзенай дзейнасці з’яўляюцца рознага віду пераказы і сачыненні.
Ацэньванне пераказаў і сачыненняў
Пераказы і сачыненні ў пачатковай школе носяць навучальны характар. Іх ацэньванне праводзіцца з улікам двух параметраў: а) змест, б) граматнасць.
Змест пераказаў і сачыненняў ацэньваецца з улікам наступных крытэрыяў:
адпаведнасць тэме і галоўнай думцы;
паўната раскрыцця тэмы;
лагічнасць і паслядоўнасць выкладу фактычнага матэрыялу;
наяўнасць ці адсутнасць маўленчых памылак.
Зместавымі (тэкставымі) памылкамі лічацца:
неадпаведнасць зместу тэксту абазначанай у загалоўку тэме;
нераскрыццё галоўнай думкі;
парушэнне лагічнасці, паслядоўнасці развіцця думкі ў тэксце;
наяўнасць маўленчых памылак.
Маўленчыя памылкі – гэта памылкі, звязаныя з парушэннем патрабаванняў якасці маўлення, яго дакладнасці, чысціні, разнастайнасці, дарэчнасці.
Маўленчымі памылкамі лічацца:
неабгрунтаваны паўтор аднаго і таго ж слова (Кацяня сядзела на дрэве.Кацяня жаласна мяўкала. Кацяня не магло злезці з дрэва);
неабгрунтаванае ўжыванне побач аднакарэнных слоў (У лесе ляснікзнайшоў рэдкую кветку);
ужыванне слова ў недакладным значэнні (паважны чалавек заместпаважаны чалавек);
ужыванне дыялектных і прастамоўных слоў (транвай замест трамвай; лабалаторыя замест лабараторыя);
парушэнне агульнапрынятай злучальнасці слоў (хварэць грыпам заместхварэць на грып);
няправільнае ўтварэнне і ўжыванне форм склонаў, спражэння (у кніге замест у кнізе, бярэць замест бярэ);
памылкі ў словаўтварэнні (куст ружы змерзнул замест змерз);
парушэнне межаў сказа (У двары дзеці гулялі ў снежкі. І каталіся на санках).
Кожная маўленчая памылка лічыцца за палову памылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць маўленчых памылак акругляецца на карысць вучня.
Колькасць зместавых і маўленчых памылак улічваецца сумарна пры выстаўленні адзнакі за змест пераказу ці сачынення.
Граматнасць пераказаў і сачыненняў ацэньваецца з улікам наяўнасці ці адсутнасці арфаграфічных і пунктуацыйных памылак. Усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі выпраўляюцца.
Колькасць арфаграфічных і пунктуацыйных памылак падсумоўваецца пры выстаўленні адзнакі за граматнасць.
За пераказы і сачыненні выстаўляюцца дзве адзнакі: 9/8 (9 – за змест, 8 – за граматнасць).

Ацэнка пераказу і сачынення

Бал
Змест
Памылкі
Змястоўныя і маўленчыя
Арфаграфічныя і пунктуацыйныя
1
1. Тэкст не завершаны. Тэма і асноўная думка не раскрыты.
Памылак больш, чым на 2 балы
Памылак больш, чым на 2 балы
2
1. Тэкст напісаны, але тэма і асноўная думка не раскрыты.
3/3*3/43/5
8/0**8/1, 7/2, 7/3, 6/4, 5/5, 4/6, 3/7
3
1. Тэма раскрыта часткова, асноўная думка не прасочваецца.
3/03/1,3/2
7/0, 7/1, 6/2, 6/3, 5/4, 4/5, 3/6, 2/7
4
1. Тэма і асноўная думка раскрыты часткова.
2/32/4, 2/5
6/0, 6/1, 5/2, 5/3, 4/4, 3/5, 2/6
5
1. Тэма і асноўная думка ў цэлым раскрыты.
2/02/1, 2/2
5/0, 5/1, 4/2, 4/3, 3/4, 2/5, 1/6
6
1. Тэма і асноўная думка ў цэлым раскрыты.
½1/3, 1/4
4/0, 4/1, 3/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6
7
1. Тэма і асноўная думка раскрыты.
0/41/0, 1/1
0/5***
3/03/1, 2/2, 2/3, 0/5, 1/4
8
1. Тэма і асноўная думка раскрыты поўнасцю.
0/3
0/4***
2/02/1, 1/2, 1/3, 0/4
9
1. Тэма і асноўная думка раскрыты поўнасцю.
0/10/2
0/3***
1/01/1, 0/1, 0/2, 0/3
10
1. Тэма і асноўная думка раскрыты поўнасцю.
0/0
0/1***, 0/2***
0/0,1 нягрубая
Заўвага:
*у лічніку – колькасць памылак зместу, у назоўніку – колькасць маўленчых памылак;
**у лічніку – колькасць арфаграфічных памылак, у назоўніку – пунктуацыйных;
***для вучняў агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання;
пры наяўнасці ў рабоце 1-3 выпраўленняў на месцы нягрубых памылак – адзнака не зніжаецца; 4-7 выпраўленняў – адзнака зніжаецца на 1 бал; больш за 7 выпраўленняў – на 2 балы».


Комментариев нет:

Отправить комментарий